13 красавіка 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Сямёнаўны Трысцень (1941–2024), кандыдата медыцынскіх навук, паэтэсы
Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень (у дзявоцтве Сачэнка) нарадзілася 13 красавіка 1941 г. у в. Нахаў Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыла Скрыгалаўскую сярэднюю школу Мазырскага раёна (1958), Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча (1962). У 1969 г. з адзнакай закончыла стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «ўрач-стаматолаг».
11 сакавіка 2026 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Андрэеўны Жук (1931–2018), педагога, паэтэсы
Анастасія Андрэеўна Жук (у дзявоцтве Рудаман) нарадзілася 11 сакавіка 1931 г. у в. Рабковічы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Андрэй Вікенцьевіч Рудаман сумяшчаў працу ў полі з кавальствам. Маці Лізавета Адамаўна была добрай гаспадыняй, умела прасці, ткаць, вышываць. Жылі бедна, мелі толькі 5 га зямлі. Дзеці змалку былі прывучаны да цяжкай сялянскай працы.
30 лістапада 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Касьянавіча Корнева (1935–2022), паэта
Аляксандр Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у прыгарадзе Магілёва ў сялянскай сям'і. Бацькі — Касьян Герасімавіч Корнеў і Таццяна Нікіфараўна — родам з в. Смолка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Вялікую Айчынную вайну сям’я Корневых сустрэла ў Клецкім раёне. Бацька пайшоў на фронт, маці засталася з чатырма дзецьмі на руках, Алесь быў самы старэйшы. Аб перажытых жахах вайны Алесь потым успамінаў са скрухаю і болем.
18 кастрычніка 2025 г. — 100 гадоў з часу асвячэння Крыжаўзвіжанскага касцёла ў г. Баранавічы (1925), помніка архітэктуры эклектыкі
У канцы ХІХ ст. мястэчка Баранавічы актыўна развівалася дзякуючы дзейнасці буйнога чыгуначнага вузла. У 1897 г. налічвалася 8718 жыхароў. У пачатку ХХ ст. мясцовыя ўлады хадайнічалі аб пераводзе мястэчка ў разрад горада. Напярэдадні Першай сусветнай вайны пражывала больш за 30 тыс. чалавек, дзейнічалі 4 царквы.
6 ліпеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Стрыжова (1950), рэжысёра, акцёра, паэта
Міхаіл Васільевіч Стрыжоў нарадзіўся 6 ліпеня 1950 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. У 1965–1969 гг. вучыўся ў Баранавіцкім тэхнікуме лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці».
15 лютага 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915–1943), удзельніка Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся 15 лютага 1915 г. у в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Гэта быў самы разгар Першай сусветнай вайны, летам 1915 г. нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі. Сям’я Кабушкіных, ратуючыся, пакінула родную вёску і адправілася на ўсход.
16 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Лагвіновіча (1940–2011), паэта
Іван Піліпавіч Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 г. на хутары Запрапасць, недалёка ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сямі класаў паехаў у Данбас. У г. Снежнае Данецкай вобласці скончыў горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. У 1990 г. выйшаў на пенсію і праз год вярнуўся на радзіму. У маі 1992 г. пераехаў у г. Баранавічы.
17 лiпеня 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пракопавіча Агейчыка (1924–2004), Ганаровага дарожніка БССР (1969), Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
Сяргей Пракопавіч Агейчык нарадзіўся 17 ліпеня 1924 г. у в. Любішчыцы Борка-Гічыцкай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Любішчыцы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай шматдзетнай сям'і. Вучыўся ў польскай школе, з 1939 г. — у савецкай.
8 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня скасавання Баранавіцкай вобласці (1954), уключэння часткі яе раёнаў у Брэсцкую вобласць
Баранавіцкая вобласць з адміністрацыйным цэнтрам у г. Баранавічы была створана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 4 снежня 1939 г. Вярхоўны Савет СССР 4 красавіка 1940 г. зацвердзіў стварэнне вобласці. Першапачаткова Баранавіцкая вобласць дзялілася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі.
1 жніўня 2024 г. — 110 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны (1914–1918), трагічнай старонкі гісторыі беларускага народа
На пачатку ХХ ст. Германія імкнулася дамагчыся панавання ў Еўропе, разграміць Англію, разбіць Францыю і інш. краіны, аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Беларусь, Украіну, Прыбалтыку. Да Германіі далучыліся яе саюзнікі – Аўстра-Венгрыя, Італія, Турцыя і інш., кожны з якіх меў свае інтарэсы. 1 жніўня 1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне прынялі ўдзел 38 дзяржаў і народы многіх калоній.